Символика школы

Герб

Гимн школы

Слаўны Полацк і слаўныя дзеці,

Звон Сафіі плыве ў сіняве.

Недалёка за морам, не дзесьці,

А вось тут наша школа жыве.

Кожны дзень мы ідзём, каб вучыцца,

Каб агеньчык пазнанняў не згас.

Школа, будзем табой ганарыцца,

Ты, як родная маці, для нас.

Родная маці для нас.

 

Зноў за парты паклікала шчодрая восень,

І як многа нам трэба зрабіць.

Нашу родную школу пад нумарам восем

Нам ніколі ў жыцці не забыць.

Нам яе не забыць, нашу школу ў жыцці не забыць.

Не забыць, не забыць, нашу школу ў жыцці не забыць!

 

Хай з наіўнымі крыху вачамі

На ўрокі прыходзім сюды.

Толькі помнім, што мы - палачане,

І такімі мы будзем заўжды!

Слаўны Полацк і слаўныя дзеці,

Звон Сафіі плыве ў сіняве

Недалёка за морам, не дзесьці,

А вось тут наша школа жыве,

Родная школа жыве.

 

Зноў за парты паклікала шчодрая восень,

І як многа нам трэба зрабіць.

Нашу родную школу пад нумарам восем

Нам ніколі ў жыцці не забыць.

Нам яе не забыць, нашу школу ў жыцці не забыць.

Не забыць, не забыць, нашу школу ў жыцці не забыць!